«Вершус»: у Мінску ўпершыню пройдзе беларускамоўны паэтычны батл

hand-977641_960_720

3 лістапада ў Мінску ўпершыню пройдзе беларускамоўны паэтычны батл «Вершус». Ён адбудзецца ў рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» і прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Маладыя паэты і акцёры будуць спаборнічаць адзін на адзін, чытаючы свае вершы і творы класікаў. Хто пераможа ў «Вершусе» – «Каманда Купалы» або «Каманда Коласа» – вызначаць гледачы. Батл будзе прахадзіць на першым паверсе гандлёвага цэнтра «Galleria Minsk» (пр. Пераможцаў, 9). Пачатак – у 17:00, уваход вольны. 

У першым раўндзе паэтычнага батла сустрэнуцца акцёры тэатра «Жывое слова» Анатоль Глямбоцкi i Наста Жлукценка. У другім і трэцім раўндах сыдуцца маладыя паэты: Кацярына Мосэ і Маргарыта Латышкевіч, Алесь Снег і Мікіта Найдзёнаў.

«Дата «Вершуса» абрана невыпадкова –  менавіта 3 лістапада адзначаецца 135-гадовы юбілей Якуба Коласа. – каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый Вячаслаў Смірноў. – У сацыяльным праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» мы імкнемся аб’яднаць літаратуру і сучасныя тэхналогіі. Папулярны фармат «батлу» мы вырашылі пераўтварыць у добрае спаборніцтва паэтычных талентаў. Дарэчы, назіраць за «Вершусам» можна будзе ў прамым эфіры ў афіцыйных акаўнтах velcom ў сацыяльных сетках».

Першы этап конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7-8 класаў праходзіць у сацыяльных сетках да 30 лістапада. Удзельнікі запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты, прымуць удзел у рэгіянальных этапах. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

Похожие записи

Верх