У Беларусі абяруць youtube-зорку

Screenshot_2

Беларускія youtube-музыкі, якія сталі фіналістамі праекта «Смялей», знялі ў Мінску стыльныя ролікі за адзін дубль. Альфа-Банк запусціў анлайн-галасаванне, якое вызначыць пераможцу музычнага конкурсу. Апошні атрымае уласны кліп, $ 2 тыс. у эквіваленце і славу «зоркі youtube».

Усяго артысты прадставілі шэсць музычных відэа. Адно з самых эфектных знялі Ян Венгейчык і яго зорная настаўніца Ганна Шаркунова. Па сюжэце, герой выскоквае з аўтамабіля і перамяшчаецца па вуліцы Зыбіцкай, дзе дорыць дзяўчыне шаурму, сустракае акрабатку ў шары, пускае бурбалкі, танчыць, скача і г.д. І хоць у песні ўсяго чатыры словы «Where do you go», ролік атрымаўся складаным, маляўнічым і тэхнічным, прычым быў зняты ўсяго за адзін дубль.

Захапляльным аказалася відэа і ў Леры Яскевіч, якую рыхтуе удзельнік Еўрабачання Uzari. У роліку дзяўчына крочыць па трамвайных пуцях, а вакол яе праносяцца любоўныя парачкі, матацыклісты і музыкі, якія граюць на піяніна, барабанах і г.д. Гэткім незвычайным спосабам Лера прадставіла песню «Рух», якую выконвае на беларускай мове. Для здымак відэа таксама хапіла аднаго дубля.

Іншыя фіналісты таксама пастараліся здзівіць аўдыторыю. Так, Сафія Кароль — пратэжэ маладой спявачкі Зэны — выказала ўсю гаму пачуццяў на бязлюдным мосце над чыгункай. А вось Максім Аліцкі (Ameff), якога трэніруе блогер Пэйнер, зняў класічнае рэп-відэа на фоне аўтамабіля. Маргарыта Бабіцкая і яе зорны настаўнік Герман Цітоў зняліся ў вітрынах гандлёвага цэнтра. Фіналістка Аліса Вапнярская разам з музыкам Homie перадалі пачуцці праз танцы, якія знялі за адзін дубль.

Пераможцу праекта «Смялей» выберуць падпісчыкі youtube-канала Insync TV. Для гэтага трэба з 1 па 15 верасня аддаць голас любімаму артысту на старонцы праекта. За лепшы каментар таксама належыць прыстаўка PS4. Кожны карыстальнік можа прагаласаваць толькі 6 разоў — па колькасці трэкаў фіналістаў.

Фінал і ўзнагароджанне пераможцаў пройдуць 15 верасня на фестывалі блогераў «Відак». Пераможца атрымае ад Альфа-Банка магчымасць зняць уласны кліп, ратацыю песні на радыё і $ 2 тыс. у эквіваленце.

Музычны youtube-конкурс стаў часткай новай ініцыятывы Альфа-Банка, у якой той прапануе быць смялей. Для гэтага быў зняты жыццесцвярджальны ролік пра беларусаў, якія здолелі перамагчы свае страхі і рэалізаваць мары. Фінальны выпуск праекта з вынікамі праведзенай працы можна таксама ўбачыць на канале.

Похожие записи

Верх