А1 усталяваў сонечныя панэлі ў сямі «Зялёных школах» Беларусі

Screenshot_3

Кампанія А1 завяршыла ўсталёўку сонечных панэляў у сямі адукацыйных установах Беларусі. Гэта прыз за перамогу ў конкурсе «Энергія сонца для Зялёных школ», якую прынесла ім паспяховая прэзентацыя экалагічных і экасацыяльных праграм, акцый і праектаў.

Удзел у конкурсе бралі навучальныя ўстановы, якія з’яўляюцца ўладальнікамі спецыяльнага дыплома «Зялёнай школы». Кожнаму з сямі фіналістаў кампанія А1 прадаставіла па камплекту спецыяльнага абсталявання для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную, а таксама для нагляднай дэманстрацыі вынікаў працы сонца школьнікам.

Screenshot_1

«У 2020 годзе ў нашай кампаніі з’явіўся новы кірунак карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, звязаны з экалогіяй і аховай навакольнага асяроддзя. І мы рады, што адным з першых праектаў для яго развіцця стала ўсталёўка сонечных панэляў у навучальных установах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Штодзень вучні могуць назіраць за крыніцай ўзнаўляльнай энергіі, а таксама даведвацца, адкуль яна ўзнікае і чым можа быць карыснай», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Цяпер сонечная панэль з далучаным да яе святлодыёдным ліхтаром ёсць у Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў у Мінску, Кобрынскім раённым цэнтры экалогіі, турызму і краязнаўства (Брэсцкая вобласць), сярэдняй школе № 16 г. Оршы (Віцебская вобласць), Уцеўскай сярэдняй школе Добрушскага раёна (Гомельская вобласць), гімназіі г. Смаргонь (Гродзенская вобласць), Барысаўскім цэнтры экалогіі і турызму (Мінская вобласць) і сярэдняй школе № 3 г. Асіповічы (Магілёўская вобласць).

«Выкарыстанне такога абсталявання дазваляе не толькі патлумачыць дзецям, як можна выкарыстоўваць энергію сонца, але і значна знізіць расход электраэнергіі. Святлодыёдны ліхтар у прынцыпе нашмат больш эфектыўны за звычайны: яркасць такая ж самая, але расход электрычнасці меншы амаль у 7 разоў – як калі б лямпачку напальвання ў 200 Ват замянілі на святлодыёдную ў 30 Ват. А ў нашым выпадку мы яшчэ і карыстаемся прыроднай энергіяй замест электрычнай. Акрамя таго, яе запасу хапае надоўга: стоадсоткавы зарад акумулятара сонечнай панэлі гарантуе 8 гадзін бесперапыннай працы ліхтара. Пры гэтым батарэя разрадзіцца толькі напалову», – патлумачыла кансультант рэгіянальнага дапаможнага рэсурснага цэнтра праекта “Зялёныя школы” для ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці Алена Шубара

Спецыяльнае рэле панэлі аўтаматычна ўключае святло ў цёмны час сутак і выключае, як толькі становіцца цёмна. Пры неабходнасці гэта можна рабіць і ў ручным рэжыме. Ліхтар працуе за кошт энергіі, назапашанай удзень, прычым нават у пахмурнае надвор’е, таму што на сонцы акумулятар зараджаецца з запасам.

Конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ», па выніках якога былі выбраны аб’екты для ўсталёўкі абсталявання, праводзіўся кампаніяй А1 летам 2020 года ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Праграмай Развіцця ААН у Беларусі. Галоўная мэта гэтага праекта – зрабіць экалагічную інфармацыю больш даступнай для школьнікаў і дарослага насельніцтва рэгіёнаў.

 

Похожие записи

Верх