“Марафон поддержки книжного магазина “логвінаЎ”

1

Пачынаецца “Марафон падтрымкі кнігарні логвінаЎ”. Гэта будзе шэраг дабрачынных канцэртаў, літаратурных выступаў, перфомансаў.

Гэтак, 5 лютага за прылаўкам кнігарні  логвінаЎ (Незалежнасці 37а) цэлую гадзіну будзе стаяць пісьменнік Адам Глобус. Тое выдатная магчымасць з першых вуснаў пачуць пра кніжныя навінкі, паслухаць развагі пра літаратуру, атрымаць аўтограф.

Пачатак а 19. Уваход — вольны

6 лютага Прэзентацыя альбома  “Хроснай маці беларускага акцыянізму”

6 лютага (пятніца) ў 19-00 у кнігарні  “логвінаЎ” адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома “Людміла Русава” з “Калекцыя пАРТызана”,  дзе ў першыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010).

У прэзентацыі прысуць удзел: Наталля Янкоўская, Вольга Сазыкіна, Таня Сяцко, сябры і калегі мастачкі.

Будзе дэманстравацца з відэа-працамі мастачкі, а таксама выстаўлена арт-кніга Людмілы Русавай з калекцыі Наталлі Янкоўскай.

6 лютага, 19-00. Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)

Полный текст

Похожие записи

*

Верх