Пачалася «Жывая вясна – 2015!»

8

1 сакавіка грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” распачала чарговы сезон міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”, ў якой Беларусь прымае ўдзел больш за 5 год.

Запрашаем сустракаць птушак разам з намі!

Каб прыняць удзел у кампаніі, трэба пазнаёміцца з 5 відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Гэта белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Рэгулярна бывайце на прыродзе і прыглядайцеся да птушак. Калі вы ЎБАЧЫЦЕ або ПАЧУЕЦЕ абраныя намі віды – зарэгіструйце свае назіранні з дапамогай аднаго з прапанаваных варыянтаў:

  • на сайце пры дапамозе формы «ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ«
  • СМС-паведамленне на кароткі нумар 0841 (Абавязкова напісаць імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак «Жывой вясны»!
  • напісаць сваё назіранне ў адмысловых суполках у сацыяльных сетках Facebook і  Вконтакте.

- Галоўныя мэты кампаніі «Жывая вясна»– сабраць дадзеныя аб тым, як пералётныя птушкі вяртаюцца ў Еўропу, і далучыць як мага болей жыхароў нашай краіны да назірання за птушкамі і прыродай увогуле. Нават калі вы дагэтуль не захапляліся птушкамі, ніколі не позна пачаць. Дарэчы, вясна  для гэтага – самы спрыяльны час,  – распавядае супрацоўнік АПБ Карына Салавей. – Некаторыя людзі дзівяцца: “Як маё назіранне можа дапамагчы і на што яно ўплывае»? Але даволі простыя назіранні, зробленыя вялікай колькасцю людзей, насамрэч каштоўная крыніца інфармацыі па міграцыі птушак, заканамернасцям і зменам у іх штогадовых падарожжах.

Галоўная перавага кампаніі ў тым, што яна мае вялікі геаграфічны абсяг і шматлікіх удзельнікаў па ўсёй Еўропе. Аналіз дадзеных за некалькі год зробіць мажлівым адзначыць тэндэнцыі ў прылётах птушак і паказаць, напрыклад, узаемасувязь паміж тэрмінамі прылётаў і кліматычнымі зменамі. Дарэчы, у мінулым годзе наша краіна заняла 4-е месца па колькасці назіранняў з 52 краін-удзельніц.

У межах кампаніі ладзяцца 2 конкурса: «Найлепшае фота «Жывой вясны» (не мае ўзроставых абмежаванняў) і конкурс малюнкаў  «Ідэальны сад для птушак» (для дзетак да 16 год). Падрабязнасці шукайце на нашым сайце.

Сустракайце вясну разам з птушкамі!

Кантактная асоба – Карына Салавей, каардынатар кампаніі “Жывая вясна”, +37529 2648766, springalive@ptushki.org

Даведка АПБ:

«Ахова птушак Бацькаўшчыны»(АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр самай вялікай міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый «BirdLife International». АПБ — гэта больш за 3500 сябраў і прыхільнікаў і 14 аддзяленняў па ўсёй краіне.

АПБ працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай прыродаахоўнай дзейнасці. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны — далучайцеся да АПБ!

 

Кантакты арганізацыі:

г. Мінск, вул. Парніковaя 11, к.4

(+375 17) 263 06 13

(+375 29) 223 06 13

(+375 29) 101 68 87

info@ptushki.org

Похожие записи

*

Верх