Беларускія Казкі. Чытае Алег Хаменка. Talaka.by

14

У беларускамоўных бацькоў, дзяцей і аматараў беларускай культуры няма сучасных інструментаў для азнаямлення з фальклорам.

Каманда таленавітых і самаадданых людзей, якія задзейнічаныя ў праекце, гарантуе высокі ўзровень утрымання і выканання iOS дадатка з беларускімі народнымі казкамі, якія агучыў Алег Хаменка.»Гэтыя казкі павінны стаць вядомыя па ўсёй Беларусі. Усе мы ведаем казкі рускія, шведскія, Пушкіна і Андэрсана. А вось беларускія казкі … Ну, адну ведаем, дзве, тры, не болей. Дзеці не ведаюць казак. Ды што там дзеці — дарослыя не ведаюць. І тое, што мы робім, — гэта папулярызацыя казкі», — лічыць Хаменка.Чатыры галоўныя тэмы: казкі пра жыццё, чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, казкі для дарослых. Спецыяльны бонус — беларуская народная казка «Салдат-доктар». Гэта аўтарскі праект А. Хаменкі і групы «Палац», праца над якім доўжылася каля 8 гадоў. Раней казкі выдаваліся на кампакт-дысках. Казкі для самых маленькіх сталі часткай спецпраекта ініцыятывы ЮНІСЕФ у Беларусі пад кіраўніцтвам Юліі Ляшкевіч.Сучасныя медыя патрабуюць новых фарматаў, даступных кожнаму карыстальніку. Выданне беларускіх казак на мабільных прыладах дазволяць вялікай колькасці людзей бліжэй пазнаёміцца з глыбокай і яскравай беларускай культурай.

 

Talaka.by

Похожие записи

*

Верх