Канферэнцыя «Ідэі будучыні»

imgserver (17)

20 снежня анлайн-часопіс «Ідэя» ладзіць канферэнцыю «Ідэі будучыні», прысвечаную пошуку рэцэптаў вяртання эканамічнага развіцця ды разумнага кіравання горадам, стварэнню сучасных медыяў і адукацыі для новага пакалення беларусаў.

«Ідэі будучыні» – гэта спроба вынайсці Беларусь наноў. Тэматычны дыяпазон панэляў вынікае з нашага пераканання, што Беларусі патрэбныя шырокія перспектывы і вялікія ідэі.

Канферэцыя будзе мець унікальны для Беларусі фармат. Каб захаваць жвавасць дыскусіі, у часе кожнай панэлі мы задамо 7 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

«Ідэі будучыні» збяруць больш за 15 беларускіх мысляроў у ролі выступоўцаў і больш за сто гасцей. Мадэратарамі дыскусіяў выступяць аўтары «Ідэі», платформы маладых прафесіяналаў, якія прасоўваюць рэформы ў Беларусі.

Месца: Мінск, прастора EventSpace, Вул. Кастрычніцкая 16а

Уваход бясплатны, па рэгістрацыі. АНКЕТА РЭГІСТРАЦЫІ:https://docs.google.com/forms/d/1afrUbqhzbGHA4cXqqVmZCD0qS2ri7EBirzkBXbPk4L0/viewform

РАСКЛАД КАНФЕРЭНЦЫІ

10.30 — 10.50 Рэгістрацыя і ранішняя кава

10.50 — 11.00 Адкрыццё канферэнцыі

11.00 — 12.30 ЯК СТВАРЫЦЬ ЛЕПШАЕ БЕЛАРУСКАЕ СМІ

Выступоўцы:

Дзяніс Блішч, блогер і медыякансультант

Павел Свярдлоў, рэдактар анлайн-часопісу КУКУ.org

Віктар Малішэўскі, медыякансультант і «антыжурналіст»

Аляксандр Васільевіч, партнёр кампаніі Vondel і кіраўнік РАды IAB Belarus

Мадэратар: Іван Шыла

12.30 — 12.50 Кава і прысмакі

12.50 — 14.20 ШТО ВЫРАТУЕ БЕЛАРУСКУЮ ЭКАНОМІКУ

Выступоўцы:

Кацярына Барнукова, вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра

Серж Наўродскі, прэзідэнт CASE-Belarus

Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык

Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджмента

Мадэратар: Антон Раднянкоў

14.20 — 14.40 Кава і прысмакі

14.40 — 16.10 ЯК РАЗУМНА РАЗВІВАЦЬ МІНСК

Выступоўцы:

Дзмітрый Бібікаў, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і арганізатар Мінскага Архітэктурнага форума

Ганна Пазняк, журналістка і даследчыца гарадской культуры

Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, адзін са стваральнікаў крэатыўнага кластэра МЕ100

Андрэй Карпека, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і часопісу Makeout

Мадэратар: Марыя Русак

16.10-16.30 Кава і прысмакі

16.30-18.00 ЯК ЗРАБІЦЬ БЕЛАРУСКУЮ АДУКАЦЫЮ ЛЕПШАЙ У СВЕЦЕ

Выступоўцы:

Ганна Барадзіна, асістэнт дырэктара Універсітэта Залатога веку і ліцэнзіянт TEDx у Беларусі

Андрэй Казакевіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага

Алесь Лагвінец, выкладчык Беларускага калегіюма і палітык

Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі;

Мадэратар: Рыгор Астапеня

18.00-19.00 Закрыццё канферэнцыі і шведскі стол

 

Источник

Похожие записи

Верх