Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў Тэатральны куфар 2016

Screenshot_9

З 21-га лістапада па 3-га снежня 2016 года ў Мінску пройдзе 13-ты Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар». «Тэатральны куфар» - адзіны ў Беларусі міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў і транснацыянальная платформа, якая аб’ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з розных краін свету.

Арганізатары фестывалю запрашаюць творчыя калектывы і тэатральныя суполкі стаць удзельнікамі мерапрыемства, выступіць з лепшымі спектаклямі і зрабіць свой унёсак у міжнародны моладзевы тэатральны рух. Дэвіз «Тэатральнага куфара» 2016 года — «Традыцыі. Пошук. Эксперымент».

Дэдлайн — 1 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці — тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (029) 29 611 67 76, на е-мэйл: k_saladukha@yahoo.com (спадарыня Кацярына Саладуха — дырэктар Фестывалю).

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх