Фальклорнае свята “Край беларускі, край самабытны…”

f152b401-bdf6-45d5-a507-c2e2982a6698

У рамках Года культуры адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашюць жыхароў і гасцей сталіцы, прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў на фальклорнае свята «Край беларускі, край самабытны…», якое адбудзецца на тэрыторыі музея (Мінскі р-н, п. Азярцо)

 

На тэрыторыі музея вас чакаюць: 

  • некалькі тэматычных пляцовак, на якіх для ўсіх жадаючых адбудуцца забавы, гульнi, імправізаваныя відовішчы, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў раённага тура фестывалю народай творчасці “Сузор’е”;
  • экскурсійныя праграмы па музеі;
  • майстар-класы па выцінанцы і пляценнi паясоў;
  • выстава-продаж сувенірных вырабаў;
  • работа аб’ектаў гандлю, абсталяваныя месцы для адпачынку.

 На галоўнай пляцоўцы адбудуцца:

  • З 12.00 да 17.00 канцэрт лепшых фальклорных калектываў;
  • З 13.30 да 14.30 выступленні ўдзельнікаў раённага тура фестывалю народай творчасці “Сузор’е”, цэрымонія ўзнагароджання (16:30);

За дададковую плату вы будзеце мець магчымасць:

  • убачыць свята з вышыні птушынага палёту падчас паветранай экскурсіі на верталёце;
  • здзейсніць шпацыр на конях;
  • пачаставацца стравамі нацыянальнай кухні ў «Беларускай карчме».

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Кошт квіткоў:

80 000 руб. – дарослыя, 40 000 руб. – школьнікі, 60 000 (руб.) – студэнты

200 000 (руб.) – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

За дадатковую плату:

традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання, лепшыя сувеніры ад народных майстроў, катанне на конях.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна з умовамі надвор’я

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», ад прыпынка “ст. метро Пятроўшчына”, “ст. метро Малінаўка” ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі

№357-Дубянцы- 13:50, 16:05;

№170Э 9:00, 10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15:00, 16:00,

Маршрутнае таксі 10:00 10:55 12:00 12:55 14:25 15:25 17:05 17:55 19:10

Похожие записи

Верх