Этнаграфічнае свята «Велікодная стрілка»

imgserver12.php_3

«Стрілка» – старажытны веснавы абрадавы карагод, які адбываецца штогод на Заходнім Палессі (в. Бездзеж, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) ў першы дзень Вялікадня. Ён з’яўляецца адным з важных элементаў традыцыйнай культуры Драгічыншчыны і дае магчымасць не толькі жыхарам вёскі Бездзеж і тым, хто жыве ў Брэсцкай вобласці, але і ўсім жыхарам нашай краіны адчуць прыналежнасць да адной супольнасці.

 

Наведвальнікі мерапрыемства змогуць:

–          пазнаёміцца з веснавой карагоднай традыцыяй;

–          паўдзельнічаць у рэканструкцыі абраду «Стрілка» разам з узорным ансамблем фальклорнага танца «Ліпачка» Ліпніцкага ДК і народным ансамблем народнай музыкі «Папінскія музыкі» Папінскага ДК Драгічынскага раёна;

–          атрымаць асалоду ад традыцыйнай народнай музыкі, танцаў і гульняў!

 

У праграме мерапрыемства прымуць удзел студэнцкія гурты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў кафедры этналогіі і фальклору «Раме», «Этна-Суполка», «Страла», «Агнявец», дзіцячы фальклорны гурт «Явар» з вёскі Мачулішчы (Мачулішчанскі ДК), фальклорныя гурты «Вянок» і «Гасцінец» з вёскі Ракаў Валожынскага раёна, фальклорны калектыў «Мілавіца»  (ЦДА «Ветразь», г. Мінск).

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым  мерапрыемстве «Велікодная стрілка» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту –4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.

 

Screenshot_2

Похожие записи

Верх