У новых «Падарожжах дылетанта» маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі

Screenshot_1

На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр ў маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гытым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах пахаваны адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.

Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах на пачатку 15 стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся. Затое зараз тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога – 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае касцёлу, што знаходзіцца ў вёсцы Гервяты. Гэты касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю.Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам. Тут жылі праваслаўныя,каталікі, пратэстанты, іўдзеі, мусульмане, стараверы.

Відзаўскі край – бацькаўшчына аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаша Ваўжэцкага.Ён узначаліў паўстанне пасля паланення свайго паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Тут знаходзіцца яго магіла. Падчас вайны 1812 года ў Відзах месцілася стаўка расійскага імператара Аляксандра І. Пазней ў мястэчкуадбыўся бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.

Больш цікавага пра пасёлак Відзы вы даведаецеся у выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Похожие записи

Верх