Польскі кінаклуб

Screenshot_11

24 МАЯ, 19:00

APARTAMENT /2015, д/фільм, каляровы, 73 хвл./

Рэжысёр: Пётр Красько

Фільм, у якім глядачы ўбачаць ніколі раней не апублікаваныя матэрыялы з прыватнагажыцця, Яна Паўла II. Фільм «Apartament» дае гледачам магчымасць убачыць Яна Паўла II такім, якім яго ведалі ўсяго толькі некалькі блізкіх сяброў і аднадумцаў. Фільм ўключае ў сябе незвычайнае, да гэтага часу невядомае відэа, прыватныя экскурсіі, гутаркі і сустрэчы Яна Паўла II з людзьмі.

 

31 МАЯ, 19:00

СУСВЕТНАЯ КАР’ЕРА ПАЛЯКАЎ: ПАСПЯХОВЫЯ /2007, д/фільм, каляровы, 50 хвл./

Рэжысёр: Веслаў Дамброўскі

Фільм распавядае пра творчую кар’еру сусветна вядомых асоб польскага паходжання ў галіне мастацтва: Агнешка Холанд, Ян Качмарэк, Януш Каміньскі, Томаш Станька, Ізабэла Міка, Адам Холэндэр, Анджэй Пітыньскі, Міхал Урбаняк.

 

7 ЧЭРВЕНЯ, 19:00

ПРАДСТАЎЛЕННЕ ГАМЛЕТА

Ў ВЁСЦЫ МРДУША ДОНЬЯ /1987, д/фільм, каляровы, 114 хвл./

Аўтар: Іва Брэшан

Рэжысёр: Вольга Ліпіньска

У ролях: Януш Гайос, Станіслава Цэліньска, Ежы Турэк, Януш Рэвіньскі, Адам Фэрэнцы

У вёсцы Мрдуша Донья (Глухая лагчына) на сходзе вырашана паставіць «Гамлета». Шэкспіраўскі тэкст у ходзе рэпетыцый трансфармуецца да непазнавальнасці, Афелія ператвараецца ў Амелію, а Гамлет ў Амлета. Бацька Ёцы, выканаўцы ролі Гамлета, пасаджаны ў турму па ілжывым абвінавачванні ў растраце. З бацькавага ліста Ёца даведаецца, што зніклыя артэльныя грошы былі выдадзены Мацеку, які выконвае ролю Лаэрта. На прэм’еры спектакля ў сцэне дуэлі Ёца публічна дамагаецца ад Мацека прызнання ў крадзяжы грошай. Высветліць адносіны вяскоўцы вырашаюць непасрэдна на прэм’еры спекля.

 

Беларуская дзяржаўная акадэмія  мастацтваў, корпус 2, г. Мінск.

вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”)

Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.

Уваход вольны.

Похожие записи

Верх