Вальжыны Морт у кнігарні Логвінаў

22 траўня ў кнігарні ЛогвінаЎ (Незалежнасці 37а) будзе прэзэнтаваны новы зборнік беларуска-амерыканскай паэткі Вальжыны Морт “Эпідэмія ружаў”

Прэзентацыя пройдзе з удзелам аўтаркі.

У праграме імпрэзы:

  • Спектакль “Мова Х” эксперымэнтальнага тэатра “Галава-Нага” паводле верша Вальжыны Морт  “Беларуская мова”
  • Вершы з новай кнігі ў выкананні аўтаркі
  • Адказы на пытанні чытачоў
  • Аўтограф-сесія

Мадэратарам сустрэчы выступіць рэдактар кнігі, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Пачатак – 19.00.

Уваход вольны.

 

 

Крыху пра кнігу. “Эпідэмія ружаў” – другая выдадзеная на радзіме кніга беларуска-амэрыканскай аўтаркі, якая ўжо дзесяць гадоў жыве і працуе ў ЗША. Зборнік, у які ўвайшлі як старыя вершы, так і новыя тэксты Вальжыны Морт, выходзіць у выдавецтве “Логвінаў”. Першы зборнік Вальжыны, “Я тоненькая як твае вейкі”, які выйшаў больш за дзесяць гадоў таму, даўно зрабіўся культавым для цэлага літаратурнага пакалення.

Вальжына Морт выкладае паэзію ў Карнэльскім унівэрсытэце. У 2008 годзе ў выдавецтве Coopper Canyon Press выйшла самая вядомая кніга Вальжыны Морт – “Factory of  Tears“ (“Фабрыка сьлёз”), у якую ўвайшлі беларускамоўныя вершы і іх пераклады на ангельскую мову. Вальжына Морт – ляўрэатка міжнародных літаратурных прэмій “Крышталь Віленіцы” (2004), Burda Poetry Prize (2008) i The Bess Hokin Prize (2010), прэстыжных амерыканскіх стыпэндый Lannan Literary Fellowship (2010), Amy Clampitt Fellowhsip (2016). У 2011 годзе выйшаў ангельскамоўны зборнік вершаў “»Collected Body». Вершы Вальжыны Морт перакладзеныя больш чым на дзесяць моваў.

 

 

 

Похожие записи

Верх