Злавіць муху: што такое актуальная літаратура?

Белая-муха-забойца-мужчын.-Бахарэвіч

Дыскусія з нагоды выхаду расійскага перакладу рамана “Белая муха, забойца мужчын”.

 9 кастрычніка ў межах прэзентацыі перакладу ў сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ пройдзе дыскусія на тэму актуальнай літаратуры. Як адгукаецца беларуская літаратура на выклікі сучаснасці, ці мае яна права на прамое выказванне, дзе мяжа паміж злабадзённасцю і мастацтвам, і што такое “беларусский русский” язык – гэтыя і іншыя пытаньні абмяркуюць чытачы і аўтар рамана.

У верасні 2017 году ў выдавецтве “Галіяфы” выйшаў рускі пераклад рамана: “Белая муха, убийца мужчин”.

Праспект Незалежнасці, 37а. Пачатак: 19.00. Уваход вольны.

 

Крыху пра кнігу. Раман Альгерда Бахарэвіча “Белая муха, забойца мужчын”, апублікаваны ў 2015 годзе, атрымаў шмат розных водгукаў, выклікаўшы сапраўдную дыскусію сярод чытачоў і крытыкаў. Кніга, за якую аўтар атрымаў другую прэмію Ежы Гедройця, расказвае гісторыю жаночай банды, якая захапіла адзін зь беларускіх замкаў і ўзяла ў закладнікі турыстаў і музейных супрацоўнікаў.

 

Похожие записи

Верх