Прэзентацыя даследавання А.Гужалоўскага “Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929 гг.”

Screenshot_2

3 лістапада ў гарадзенскай “Цудоўні” пройдзе прэзентацыя даследавання А.Гужалоўскага “Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929 гг.”.

Не заўжды было «ў Савецкім Саюзе сэксу няма!» А як было?

Гэтая кніга — першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г.

Стаўленне камуністаў да інтымных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да руйнавання традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу, паслаблення сэксуальнай маральнасці і непрыемных наступстваў.

З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць «савецкага чалавека».

Месца: прастора этнакрамы “Цудоўня” (Гародня, вул. Вялікая Траецкая, 14)

Час: 3 лістапада, 18.30

Уваход вольны.

sexrevolution

Падрабязнасці ў суполках ВКонтакте і Facebook

Похожие записи

Верх