Незалежны праект Лабараторыі сацыяльнага тэатра ECLAB — спектакль «11 красавіка»

auditorium-2584269_960_720

У Лабараторыі сацыяльнага тэатра ECLAB ідзе праца над дакументальным спектаклем «11 красавіка» — пастаноўкай аб выбуху ў мінскім метро ў 2011 годзе.

 

Удзельнікі ды ўдзельніцы спектакля знайшлі пацярпелых у трагедыі, дамовіліся аб сустрэчы з імі і правялі шматгадзінныя глыбінныя інтэрв’ю. З гэтых тэкстаў драматург Канстанцін Сцешык склаў п’есу, і 11 красавіка 2017 года адбылася яе публічная чытка пад кіраўніцтвам рэжысёра Валянціны Мароз.

Чытка выклікала вялікі рэзананс, і ўдзельнікі праекту вырашылі ўвасобіць гэты матэрыял на сцэне. Яны сабралі групу акцёраў і акторак, распрацавалі сцэнаграфію і праект відэаафармлення спектакля, знайшлі памяшканне і пачалі рэпетыцыі.

 

31 кастрычніка пачаўся продаж квіткоў на прэм’еру дакументальнага спекталя «11 красавіка»  на краўдфандынгавай платформе Ulej.by.

 

Гэты спектакль неабходны Мінску: ён не дасць грамадству забыцца на важныя моманты агульнай гісторыі, якія засталіся непрамоўленымі і непрапрацаванымі. А пацярпелыя змогуць пачуць сябе збоку і ўбачыць, як іх гісторыі ўбудоўваюцца ў палатно з сотняў падобных апавяданняў. Гэта дапаможа ім лягчэй перажываць наступствы атрыманых траўмаў і не адчуваць сябе ў ізаляцыі.

 

Удзельнікі спектакля не робяць некалькіх рэчаў: не выклікаюць жаль, не спекулююць на трагедыі, не займаюцца расследаваннем, не асуджаюць.

Похожие записи

Верх