Яўген Барышнікаў – акустыка ў Гародні

2611-hrodna-2_297x297_300dpi_

А Яўген Барышнікаў (родам са Слоніма, які ён вельмі шануе, цяпер – Менск) – неверагодна шматгранны спадар.

Паэт, гітарыст, спявак, дудар і даследчык дударства Беларусі, рухавік Дударскага клуба і дударскіх вечарын (https://vk.com/dudarski_klub), дызайнер, сябра “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” (http://set.ethno.by) і безліч яшчэ хто таленавіты. Ну а кожная яго песня – гэта роздум, з глыбокім карэннем, музычны і паэтычны, непаўторны.

«Дарога да мора» – акустычны выступ пра шлях чалавека ад самых вытокаў да марскога вусця і далей на край зямлі.

Што тут казаць, прыходзьце ў лістападаўскі вечар слухаць пра жыццё, мары і мора.

Падрабязнасці тут https://vk.com/jaugenbarysznikau_harodnia і па тэлефоне +375336232616.

Запіс для камфортнага размяшчэння https://goo.gl/forms/Nh640rqOfVsLSOPW2

26 лістапада, 19.00
Прастора этнакрамы «Цудоўня»* (вул. Вялікая Траецкая, 14)

*Этнакрама “Цудоўня” – крама рэчаў ручной работы ў цэнтры Горадні.

 

Похожие записи

Верх