Кінаноч WATCH DOCS Belarus

0x2AE9D4C68A2C8F2621984C9D13134EDC

Самае інтымнае перажыванне Фестываля! Бярыце коўдру, тэрмакубкі з кавай, каханых ды сяброў і правядзіце ноч з дакументальным кіно. Гэтыя 4 стужкі таго вартыя.

 

Калі: 16 снежня

Дзе: Оk16

Час: 23.59

 

Спытай сэксперта

  • Рэжысёр: Вайшалі Сінха (Vaishali Sinha)
  • 2017 год, Індыя, 80 хвілін

Мова субтытраў: беларуская

 

«Спытай сэксперта» – гэта паўнаметражны дакументальны фільм пра доктара Махіндера Васта, вельмі папулярнага 93-гадовага сэкс-кансультанта, які вядзе калонку ў штодзённай газеце ў Мумбаі.

 

Злавіць Хайдэра

  • Рэжысёр: Наталі Боргерс (Nathalie Borgers)
  • 2015 год, Аўстрыя, Германія
  • Працягласць: 91 хвіліна

Мова субтытраў: руская. Субтытры адаптаваны для людзей з парушэннямі слуха

 

Дынамічнае расследаванне сакрэтаў пераканаўчасці аўстрыйскага палітыка Ёрга Хайдэра, які змог праз сваю ідэалогію дабіцца прызнання ў Еўропе.

Джунглі сёння

  • Рэжысёр: Чарльз Фэйрбэнкс (Charles Fairbanks)
  • 2016 год, Мексіка
  • Працягласць: 72 хвіліны

 

Мова субтытраў: руская. Субтытры адаптаваны для людзей з парушэннямі слыху.

 

Маляўнічая гісторыя пра тое, як добры маркетынг фармуе самыя нечаканыя залежнасці і ўмешваецца ў чалавечыя адносіны.

 

Катастрофа

  • Рэжысёр: Аліна Рудніцкая
  • 2016 год, Расія
  • Працягласць: 55 хвіліны
  • Мова фільма – руская
  • 17 жніўня 2009 года адбываецца адна з найсур’ёзнейшых тэхнагенных катастрофаў у расійскай гісторыі – аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС. Тады загінула 75 чалавек, а жыццё згубленага на прасторы вялізнай краіны мястэчка Чаромушкі падзялілася на да і пасля.

 

Уваход свабодны!

Похожие записи

Верх