Добрая субота казак і гульняў пра Казiмiра Малевiча

IMG_1142

13 студзеня ў новым месцы Крамы «Ў» (ул. Нямiга,5 пав. 40, ГЦ «Метраполь») адбудзецца субота казак i гульняў пра Казiмiра Малевiча ад Дзіцячых творчых майстэрняў галерэі «Ў» для дзетак 4-8 год i для тых, каму проста цiкава. Уваход вольны.
Мерапрыемства паводзiцца ў падтрымку краўдфандынгавай кампанii «Малевiч для дзяцей»: https://ulej.by/project?id=468877

«Дзiцячыя творчыя майстэрнi» вырашылi зрабiць прыемную сустрэчу з дзеткамi, дзе можна будзе паслухаць казкi i вершы з нашай новай кнiгi «Малевiч для дзяцей», памаляваць i выканаць цiкавыя заданнi, звязаныя з творчасццю Малевiча. Дзеткi апынуцца у свеце супрыматызма i iм гэта спадабаецца!

15747569_1485693934789230_3745510394646644295_n

У гэтый жа час будзе магчымасць пагартаць кнiгу «Малевiч для дзяцей», каб канчаткова зразумець, што яна патрэбна кожнаму дзіцяці Беларусi. У кнiгарнях яе набыць пакуль не магчыма — только атрымаць у якасцi эксклюзiўнага падарунка за падтрымку праекта https://ulej.by/project?id=468877

Чаму так?
Таму што мы хочам дадаткова да кнiжкi запiсаць дзiцячую песню Лявона Вольскага i зрабiць мультфiльм разам з дзецьмi.

Похожие записи

Верх