Прэзентацыя кнігі “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” В.Герасімчыка

27459602_2030913616936409_3900110493194587757_n

Імя Кастуся Каліноўскага (1838-1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны.

Кніга “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863–1864 гадоў не толькі як на лідара і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фармавання яго поглядаў.

На прэзентацыі кнігі Вы даведаецеся, што за чалавек – Канстанцін Каліноўскі, як ён жыў, за што змагаўся.

9 лютага, 19.00
Вялікая Траецкая, 14 (прастора этнакрамы «Цудоўня»).

Аўтар кнігі Васіль Герасімчык — журналіст, па адукацыі – гісторык. Скончыў з адзнакай універсітэты ў Гродне, Маскве і Торуні. Сфера навуковых цікаўнасцяў – паўстанне 1863–1864 гадоў і асоба Канстанціна Каліноўскага. Таксама займаецца краязнаўствам.

Уваход вольны.

Похожие записи

Верх