Гутарка з Вальжынай Морт у кнігарні Логвінаў

Screenshot_12

Лесвіца ў неба Джойса для празаікаў і паэтаў: вучымся мастацкай мове, чытаючы апавяданне «Мёртвыя». Адкрытая гутарка з Вальжынай Морт у межах Школы маладога пісьменніка. 

14 лютага ў кнігарні «Логвінаў» паэтка, выкладчыца крэатыўнага пісьма ў Карнэльскім універсітэце Вальжына Морт правядзе гутарку, прысвечанаю ўзаемасувязі празаічнага і паэтычнага ў тэксце. Гутарка пройдзе ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларуских пісьменнікаў” і VIІ Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.
Асновай для гутаркі стане апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) – фінальны тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Вальжына Морт падзеліцца сваім бачаннем таго, як працуе мастацкае слова Джойса, а таксама адкажа на пытанні пра тое, што паэты і паэткі могуць узяць з празаічнага тэксту, а празаікі – з паэтычнага.

Уваход на імпрэзу вольны. Пачатак у 19.00. Адрас кнігарні «Логвінаў»: праспект Незалежнасці, 37А.

Похожие записи

Верх