Выйшаў новы, 1000-старонкавы раман Альгерда Бахарэвіча

Screenshot_1

У выдавецтве “Логвінаў” выйшаў  новы 1000-старонкавы раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы”.

“Сабакі Еўропы”  –  гэта некалькі  гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар.  На тысячы старонках кнігі ўступаюць у складаныя алхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута?  Нашто беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую трапічную выспу,  дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным берлінскім гатэлі?

Гэта  раман-выклік: чытачам, крытыкам, перакладчыкам, а найперш самому сабе.  “Час пісаць антыбестсэлер”, – упэўнены аўтар “Сабакаў Еўропы.

Сабакі-Эўропы-595x397

“Сабакі Еўропы” – гэта шэсць паралельных сусветаў Беларусі ў новых фантастычных  апавяданнях, – кажа Сяргей Шупа, рэдактар рамана. – Так у нас не пісаў яшчэ ніхто. Нават Бахарэвіч».

Урывак з рамана  можна  прачытаць тут.

Аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча адбудзецца 15 лютага з 18 да 21 гадзніы ў кнігарні Логвінаў (Незалежнасці 37а).

Фотапартрэт Альгерда Бахарэвіча – Юлія Цімафеева

Похожие записи

Верх