Афіша кнігарні Логвінаў

11

11 красавіка — Кава з Анкай Упалай у кнігарні Логвінаў

За кубачкам кавы Анка Упала адкажа на пытанні чытачоў, а таксама падпіша ахвочым свой новы шведскі раман “На заснежаны востраў”. 11 красавіка. 19-00. Незалежнасці 37а.

кнігарня логвінаў/уваход вольны

12

12 красавіка — Дзень касманаўтыкі з Таняй Скарынкінай

Прэзентацыя трэцяй кнігі вершаў Тані Скарынкінай у Дзень касманаўтыкі.  Задаць пытанне аўтарцы, паслухаць вершы, набыць і падпісаць кнігу можна будзе 12 красавіка а 19:00. Незалежнасці 37а.

кнігарня логвінаў/уваход вольны
Таня Скарынкіна — беларуская паэтка, празаіца, публіцыстка. У 2013 годзе ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшаў зборнік паэзіі «Книга для чтения вне помещений и в помещениях». За ім (у 2014) з’явіласякніга «Португальские трёхстишия». У 2016 годзе пабачыў свет зборнік эсэ «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Кніга, якая расказвае пра асаблівасці дзіўнага паўсядзённага жыцця ў райцэнтры, поўнага супярэчнасцяў і супадзенняў, трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца.

Похожие записи

Верх