IV Міжнародны летнік беларусістыкі

wreath-2633043_960_720

IV Міжнародны летнік беларусістыкі адбудзецца ў Мінску 20.08. – 01.09.2018. Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. Заяўкі на ўдзел даслаць да 30 траўня 2018 года на адрас: SkolaBel@mail.ru.

Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак – 100 еўра. Для беларусаў замежжа па рэкамендацыі беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – 50 еўра. Праезд, харчаванне, пражыванне (10–15 € за ноч у гасцініцы РІВШ) – за кошт удзельнікаў.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

Практыка беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў.

Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі.

Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА

Наведванне музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў краіны; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх