Мінск ствараецца ў дапоўненай рэальнасці

4

Адбудуем Мінск у дапоўненай рэальнасці” – такі праект распачаўся на платформе Talaka.by. Яго мэта – аднавіць будынкі Віленскага вакзала, Лютэранскай кірхі і Касцёла Святога Войцеха ў віртуальным выглядзе. Адраджаць гістарычны Мінск падобным спосабам узялася кампанія Chronosphere.

Праект “Адбудуем Мінск у дапоўненай рэальнасці” дасць магчымасць мінчанам і турыстам “наведаць” тры важныя аб’екты сталіцы, якія ўжо не існуюць. Уладальнікі сучасных гаджэтаў змогуць пабачыць, як дакладна выглядалі гістарычныя будынкі, як яны зараз упісаныя ў гарадскі ландшафт. Экскурсаводы змогуць дэманстраваць турыстам стары Мінск.

На дадзены момант кампанія Chronosphere мае дадатак на AppStore з аналагічнай назвай. Усе жадаючыя ўжо могуць пабачыць у рэальнасці Касцёл Тамаша Аквінскага, які знаходзіўся на Кастрычніцкай плошчы, Архірэйскае падвор’е (там, дзе зараз Дом афіцэраў) і Дом Чапскага.

Кампанія Chronosphere выступіла спонсарам адной з экскурсій Фэста экскурсаводаў, які прайшоў у Мінску ў красавіку. Экскурсанты прайшліся па цэнтры сталіцы і праз планшэты і мабільныя тэлефоны паглядзелі на Мінск 17-19 стст. Падчас экскурсіі стала відавочна: калі ў Мінску з’явяцца сотні будынкаў у дапоўненай рэальнасці, наш горада стане значна больш цікавым месцам для жыцця і прывабнай кропкай для турыстаў. А Беларусь – умацуе статус it-краіны.

Падтрымайце краўд-кампанію “Адбудуем Мінск у дапоўненай рэальнасці”! Спонсараў чакаюць вельмі цікавыя прапановы.

Створым Мінск у дапоўненай рэальнасці разам!

Дапоўненая рэальнасць – тэхналогія сумяшчэння рэальных і віртуальных аб’ектаў на экране гаджэта. Чалавек можа на сваім мабільным тэлефоне або планшэце бачыць гістарычныя пабудовы, якія адсутнічаюць у рэальнасці. Гэтыя аб’екты будуць знаходзіцца побач з рэальнымі будынкамі, што стварае непаўторны эфект пагружэння ў мінулае.

Похожие записи

Верх