Палескія балаты ў кнігарні Логвінаў

swamps-3057911_960_720

18 мая ў кнігарні “Логвінаў” прэзентуем новую кнігу аўтара нон-фікшн з Беласточчыны Ганны Кандрацюк “Па Прыпяці па Нобель: рэпартаж з краіны балот і бурштыну”.

Аўтарка прадставіць сваю новую кнігу, распавядзе пра ўражанні ад беларуска-ўкраінскага Палесся, ад сустрэч з тамтэйшымі жыхарамі, знаёмства са старадаўняй культурай Палесся.
Разам з Ганнай Кандрацюк на вечарыне выступяць старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч і галоўны рэдактар беларускай штотыднёвай газеты “Ніва”, дырэктар “Радыё Рацыя” Яўген Вапа (Беласток).

Пачатак а 18.30. Уваход вольны

Ганна Кандрацюк нарадзілася ў Кутлоўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўнівэрсытэт. Ад 1993 году працуе ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Аўтарка шматлікіх рэпартажаў, як з Падляшша, так і з Беларусі ды Ўкраіны. Піша на беларускай і польскай мовах. Апублікавала кнігі: «W stronę Tarasiewicza» (два выданні, 2002 і 2004), «Царская трызна» (2007), «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.» (2010). Выпусціла кампакт-дыск з запісам старадаўніх падляшскіх песень: «Žuryłasie Kateryna» (2005). Пачынаючы ад 1995 году, праводзіць семінары па журналістыцы для дзяцей і моладзі — гэтак званыя «Сустрэчы Зоркі». З моладдзю рэдагуе дадатак да «Нівы» — «Зорку». Супрацоўнічае з літаратурнымі часопісамі ў Польшчы і Беларусі. Жыве ў Беластоку.

Похожие записи

Верх