9 из 6 215 Выстава традыцыйнага мастацтва паўночных народаў далёкай Камчаткі

the-bay-avachinskaya-3143598_960_720

З 24 мая Музей Беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае наведвальнікаў пазнаёміцца з унікальнай для Беларусі выставай традыцыйнага мастацтва паўночных народаў далёкай Камчаткі «Аматó (добры дзень), Каракія.

З даўніх часоў з вуснаў у вусны перадаюць сваю гісторыю карэнныя народы Каракіі, якія здолелі захаваць да сённяшніх дзён цікавую, унікальную самабытнасць. Танцавальнае, песеннае мастацтва каракаў прыцягвае ўвагу незвычайнасцю і маляўнічасцю паўночных касцюмаў, рытмічнай музыкай бубнаў. Іх вырабы з косці, маржовага ікла і дрэва, выкананыя ў традыцыйнай паўночнай манеры, у сукупнасці з рытуальнымі і бытавымі рэчамі, адзеннем і яе ўпрыгожваннямі з футра, скуры і бісеру дазваляюць скласці незабыўнае ўражанне пра яркую і багатую культуру. І сёння мы даем наведвальнікам магчымасць пазнаёміцца з гэтым дзіўным светам далёкай Поўначы!

Выстава ўключае работы з прыватнай калекцыі Людмілы Віктараўны Каюравай і яе мужа Суворава Аляксандра Сяргеевіча. Асноўнай мэтай праекта зяўляецца знаёмства грамадзян еўрапейскай часткі Расіі, Беларусі з найбагацейшай і ўнікальнай культурай нешматлікіх карэнных народаў камчацкай Поўначы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 24 мая а 12-й гадзіне ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +37517 507 44 69

Уваходны білет: дарослы 2 руб., школьны 1 руб.

Похожие записи

Верх