Медыялекцыя «Шпацыр па беларускай Гародні»

Выделение_166

Шпацыр па беларускай Гародні — медыялекцыя, прэзентацыя шляхаводніка. 
Гісторыкі Андрэй Чарнякевіч, Іна Соркіна.


29 траўня, 19.00
Кірава, 3 (прастора этнакрамы «Цудоўня») 

Сапраўды, у гэтага горада шмат абліччаў. Тут побач існуюць польскі, расейскі, габрэйскі, савецкі, нават “белорусский” Гродна. Аднак прапанову наведаць менавіта беларускую Гародню і зараз пачуеш зрэдку. І калі штодзень углядаешся паміж нашымі старажытнымі камяніцамі, не пакідае адчуванне, што не было сярод іх жыхароў беларусаў, як ні шукай.
Тым часам, беларускасць у Гародні заўсёды была з’яваю натуральнай. Іншая справа, у чым яна праяўлялася і дзе яе шукаць? Вось з гэткай мэтай — адшукаць беларускае аблічча нашага горада, а дакладней – адрасы ды мясціны, звязаныя з беларускім нацыянальным рухам — і вырашылі мы выправіцца на шпацыр па беларускай Гародні.
Вулачкамі любімага горада нас павядзе слынны гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч, падтрымае яго кандыдат гістарычных навук, дацэнт Іна Соркіна. На сустрэчы прэзентуецца новая кніга Андрэя Чарнякевіча — «Шпацыр па Гародні» .

Уваход вольны!

Похожие записи

Верх