Аляксандр Сапега з музыкай у кнігарні Логвінаў

11

Аўтограф-сесiя і сяброўская гутарка Аляксандра Сапегi а таксама прэзентацыя яго кнiгi «Марракеш» з музыкай. На імпрэзе выступяць Сяргей Шупа, Уладзiмер Федарук (акардыён «Лепрыконсаў»)  i Мiхаiл Фiлiпеня (гiтара «Apple Tea»). 

 

Гэтаксама  можна купіць дзве папярэднія кніжкі аўтара.  

 

11 лютага —— 19:00
Кнігарня Логвінаў

Аляксандр Сапега пра «Марракеш». “Гэтую кнігу я пачынаў пісаць у Маракешы, старой сталіцы Марока, дзе я працаваў музыкам джазавага трыо ў гасцініцы «Ля Мамунія». Лёс музыкі занёс мяне ў Афрыку.. Штодня я граў джаз. Гэтая кніга — яшчэ і мой эксперымент, паколькі кніжка напісана часткова на беларускай. Зусім неўсвядомлена я выйшаў на тэму пахаў, і зразумеў, што пахі цесна звязаны з пачуццёвасцю, рэўнасцю, запалам, фліртам, здрадай, сэксам і нават помстай, а з другога боку пахі — гэта каханне, вернасць, шчасце і боль. Вось тады я і напісаў цэлы раздзел па-беларуску. Мне здаецца, што асноўныя інстынкты можна перадаць толькі роднай мовай.

  

 

Похожие записи

Верх