Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сталі мадэлямі Mark Formelle

Screenshot_5

21 лютага Mark Formelle прэзентаваў лімітаваную калекцыю шкарпэтак #МоваГэтаСтылёва. Такі падарунак для беларусаў брэнд падрыхтаваў да Міжнароднага дня роднай мовы, які сёння адзначаецца ў 20-ы раз. Першымі з калекцыяй пазнаёміліся супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА, першы раз адзначылі ў 2000 годзе. Спецыяльна да юбілею такога свята Mark Formelle выпусціў калекцыю шкарпэтак #МоваГэтаСтылёва і паказаў у ёй тыя асаблівасці беларускай мовы, якія ўсе жыхары нашай краіны ведаюць яшчэ са школы: “Жы”  і “Шы”, “Дж” і “Дз”, “Ў” і “I”.

Screenshot_6

— Сёння яркія і незвычайныя шкарпэткі носяць амаль усе: і айцішнікі, і офісныя работнікі, і прадстаўнікі творчых прафесій. Гэты элемент гардэроба дазваляе «вылучыцца з натоўпу» і быць стыльным ў любым вобразе, — распавядае Наталля Суворава, кіраўнік аддзела маркетынгу брэнда Mark Formelle. — Мы выпусцілі калекцыю #МоваГэтаСтылёва спецыяльна для тых беларусаў, якія любяць і модную вопратку, і родную мову, незалежна ад таго, размаўляюць на ёй у паўсядзённым жыцці ці не.

Здымка лукбука калекцыі прайшла ў нестандартным для моднага адзення фармаце. Замест арт-прастор і подыумаў чытальныя залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. А на месцы прафесійных мадэлей супрацоўнікі галоўнай бібліятэкі краіны.

— Мы заўсёды шукаем новыя і неардынарныя шляхі папулярызацыі роднай мовы, таму з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце #МоваГэтаСтылёва, — распавядае начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Радміла Букач. — У бібліятэцы можна пазнаёміцца з дакументамі, якія дазваляюць прасачыць развіццё беларускай мовы, таму што ў нашых фондах захоўваюцца 10 выпускаў Бібліі Францыска Скарыны, датаваныя 1517-1519 гадамі, рукапіс сатырычнай “Прамовы Мялешкі” XVII ст., адзінае прыжыццёвае выданне Максіма Багдановіча “Вянок” з аўтографам аўтара і найноўшыя кнігі нашых сучаснікаў.

Шкарпэткі з калекцыі #МоваГэтаСтылёва ўжо можна знайсці ў фірмовых крамах Mark Formelle. Але ўсім жадаючым варта паспяшацца, паколькі калекцыя лімітаваная усяго 1 пара на кожныя 700 беларусаў.

Похожие записи

Верх