Пітчынг конкурса караткаметражнага кіно “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці”

photographer-920128_960_720 (1)

26 лютага адбудзецца адкрыты пітчынг у межах праекта “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці” — другі этап адбору каманд кінематаграфістаў, якія прапанавалі свае сюжэты для караткаметражнага кіно аб рэчаіснасці, у якой жывуць альбо рызыкуюць жыць сучасныя дзеці.

 

10 кінагісторый будуць прадстаўленыя на суд прафесійнага журы і публікі пасля этапаў першаснага адбору сцэнароў і ментарскай дапрацоўкі. Сэксуальны і псіхалагічны гвалт, абсурдны выварат сацыяльнай бяспекі, права рабіць выбар датычна ўласнага жыцця, даросласць дзяцей і інфантыльнасць дарослых, блізкая фантастычная будучыня, якую ўжо зараз нясуць дзеці — гэтыя тэмы могуць увасобіцца на экране.

 

Творчыя каманды будуць спаборнічаць за поўны цыкл падтрымкі іх караткаметражных фільмаў ад ініцыятараў праекта — Майстэрні сацыяльнага кіно, пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі і партнёрстве з кампаніямі FIRST RENTAL, Film Wagen і Silver Screen velcom cinema.

 

На пітчынгу будуць прадстаўленыя кінапраекты:

  • «Рисование» (аўтар: Марыя Майсейчык, рэжысёр: Дзяніс Дзедзік);
  • «Хэппибой» (аўтар: Аляксей Кулакоў, рэжысёр: Яўгеній Лыткін);
  • «Тихая та» (аўтары: Віктар Бойка, Вікторыя Драмарэцкая, Крысціна Шандалесава, рэжысёры: Віктар Бойка, Крысціна Шандалесава);
  • «Мама» (аўтар і рэжысёр: Аксана Жлобіч);
  • «Малиновое варенье» (аўтар: Марыя Майсейчык, рэжысёр: Алена Ясінская);
  • «Тихона» (аўтар: Дзяніс Пацына);   
  • «Изгой» (аўтар і рэжысёр: Сяргей Куклоў);
  • «Я – подарок» (аўтар: Андрэй Калеснікаў, рэжысёр: Кацярына Нікановіч);  
  • «План по детям» (аўтар і рэжысёр: Яніна Рашчынская);
  • «Рыба дней моих» (аўтар: Таццяна Бойка, рэжысёр: Андрэй Крывецкі).

 

Журы пітчынгу:

  • Андрэй Курэйчык, сцэнарыст, драматург, прадзюсар;
  • Уладлена Сянькова, рэжысёр;
  • Сяргей Анцэлевіч, сцэнарыст, драматург;
  • Антон Сідарэнка, кінакрытык;
  • Канстанцін Варабей, каардынатар праекта, прадзюсар;
  • Мікалай Лаўрэнюк, прадзюсар, каардынатар нацыянальнага конкурсу фестываля “Лістапад”;
  • Сяргей Якубоўскі, прадзюсар, кіраўнік кампаніі FIRST RENTAL;
  • Крысціна Дулевіч, каардынатар інфармацыйнай працы ЮНІСЭФ;
  • Андрэй Ліпаў, кіраўніка кампаніі Film Wagen.

 

Будзем шчыра радыя бачыць Вас у ліку гледачоў! Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім Вас акрэдытавацца па спасылцы альбо адказам на гэты ліст да 25 лютага, 12:00.

 

26 лютага 2019, 13:00 — 16:00

Silver Screen velcom cinema, зала VIP Infinite

Dana Mall, вуліца П. Мсціслаўца, 11, м. “Усход”

Рэгістрацыя: з 12:30

abjektyuna.by

 

Похожие записи

Верх