Незалежны тэатральны праект ГЭТАМЫ

гэтамы

«Радзіва «Прудок» Адруся Горвата — гэта кніга пра самаго аўтара, які калісьці працаваў у Мінску, але расчараваўшыся ў сталічным жыцці пераехаў на палескую вёску (якая так і называецца — Прудок), каб аднавіць дом свайго дзеда, вярнуцца да сваіх каранёў.


Напачатку Андрусь выкладаў свае ўражанні ад радасцяў жыцця ў вёсцы на асабістай старонцы ў Facebook. Кожны запіс веяў палескім каларытам, а трапна спісаныя з сапраўдных палешукоў вобразы, станавіліся для нас суседзямі альбо сябрамі. Людзьмі, якіх мы сустракалі калісьці альбо сустракаем сёння — тымі, хто сярод нас. Намі самімі. Менавіта гэтыя запісы затым і склалі кнігу «Радзіва «Прудок».

Работа над спектаклем была распачата на майстар-класе ў рамках Міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене, арганізаванай саюзам моладзі ў Германіі JunOste.V.

Стас Жыркоў, рэжысёр: «Я пазнаёміўся з творчасцю Андруся Горвата, калі патрапіў на спектакль «Радзіва «Прудок» у Мінску. Тады ж мне падарылі гэту кнігу са словамі: «Гэта табе, Стас, ад беларускай інтэлігенцыі». А ўжо летам мусіў выкладаць майстар-клас па сучасным драматычным тэатры ў рамках тэатральнай акадэміі ў Мюнхене. Калі я даведаўся, што да мяне на курс запісаліся ўсе беларусы — вырашыў: што ж ставіць з беларусамі, як не «Прудок»! Мы знайшлі агульныя кропкі судакранання, тое, што аб’ядноўвала і было блізка акцёрам, што хвалявала менавіта іх — уласна з гэтага і нарадзіўся спектакль «ГЭТАМЫ». Гісторыя, якая калі не знаёмая кожнаму, то дакладна цікавая і захапляльная, дзякуючы сваёй адкрытасці і шчырасці перажываемых пачуццяў і сітуацый.

Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна)
Аўтар: Андрусь Горват (паводле кнігі «Радзіва «Прудок»)
Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі
Прадзюсар: Марына Дашук
PR-менеджар: Жанна Гурына
Мастак афішы: Ульяна Бень

ГэтаМЫ, а не хтосьці іншы
ГэтаМЫ, а не хтосьці іншы
ГэтаМЫ, а не хтосьці іншы
ГэтаМЫ….

25 сакавіка
19.00
Культ. цэнтр «Корпус», пр. Машэрава, 9, корпус 8



Квіткі: 15 BYN. Набыць  можна сайце bezkassira.by.
Працягласць: 1 гадзіна без антракту.
Падзея ў Facebook.
Кантакты: +375 44 765 11 93, +375 44 418 20 21.

 

Похожие записи

Верх