Фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ»

Screenshot_8

XVI. Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ» адбудзецца ў Мінску 18-25 лістапада 2019г. Дэвіз фестывалю — «Традиции.Поиск.Эксперимент». Арганізатары прапануюць вашаму тэатру ўзяць удзел у Фестывалі і акунуцца ў незабыўнае творчае свята! Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка, але калі вы не паспяваеце падаць заяўку, напішыце арганізатарам аб сваім намер удзельнічаць, яны могуць пасунуць тэрміны.

Фестываль «Тэатральны куфар, БДУ» — гэта:

  • адзіны ў Беларусі МІЖНАРОДНЫ фестываль СТУДЭНЦКІХ тэатраў
  • адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе
  • транснацыянальная платформа, якая аб’ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету

 

Фестываль штогод наведваюць 15-20 тэатраў, 250 удзельнікаў і ўдзельніц з усіх куткоў свету, 12 000 гледачоў. За 15 гадоў існавання ў фестывалі ўзялі ўдзел прадстаўнікі/цы больш за 65 краін свету! Па выніках высокай арганізацыйнай культуры «Тэатральны куфар, БДУ» быў прызнаны «Брэнд года» і стаў уладальнікам сярэбранага медаля.

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладзеную інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення Фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і пагадненне аб удзеле. За дадатковымі звесткамі просім звяртацца ў аргкамітэт альбо наведаць вэб-старонкі:

Facebook: https://www.facebook.com/teatralny.kufar
Вконтакте: https://vk.com/teatralny.kufar

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх