Афіша кнігарні Логвінаў

Свет як Воля

 

18 красавіка | 19:00 | Кнігарня Логвінаў

размова з Вольгай Гапеевай з нагоды выхаду новай кнігі «Чорныя макі»

Удзельніцы/кі:

• Вольга Гапеева — аўтарка
• Вера Бурлак (ака Джэці) — паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца
• Зміцер Вішнёў — выдавец, пісьменнік і мастак

«Чорныя макі» — гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.
.
Вольга Гапеева — паэтка, пісьменніца, лінгвістка. Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай мовы), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела. Удзельніца шматлікіх літаратурных фестываляў і канферэнцый, лаўрэатка літаратурных прэмій і стыпендый (Аўстрыі, Германіі, Латвіі).


Уваход вольны  

 

Похожие записи

Верх