Выстава «Дзявочы вечар»

VEHA_Дзявочы вечар_Прастора КХ

4 траўня а 19:00 у Прасторы КХ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Дзявочы вечар» арт-групы VEHA, якія працуюць з калектыўнай памяццю і архівамі Беларусі.

«Дзявочы вечар» – праект, які доўжыцца ўжо больш за паўгода. VEHA збіраюць вясельныя фатаграфіі зробленыя ў ХХ стагоддзі з розных сямейных архіваў, геаграфіяй па ўсёй Беларусі. Абʼектам іх даследавання зʼяўляецца жаночы вясельны вянок, а таксама традыцыі і павер’і з ім звязаныя.

На сённяшні дзень поўная калекцыя налічвае 480 тэматычных фотаздымкаў з больш за 300 сямейных архіваў, ахоплівае перыяд 1890 – 1985гг. На выставе ў Прасторы КХ вы ўбачыце лепшыя здымкі гэтай калекцыі, расфармаваныя па храналогіі, звязанай з важнымі гістарычнымі падзеямі. Убачыце як трансфармаваўся вясельны вянок, як паступова сыходзіць традыцыя. Але ж ўплыў вясельнага вянка адчуваецца і па сённяшні дзень.

Куратарка выставы —  мастачка, актывістка Леся Пчолка.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтр культуры ў Варшаве і фонду Археалогіі фатаграфіі

Выстава пройдзе з 4 па 26 траўня ў Прасторы КХ. Кошт квітка 3 BYN.

Адкрыццё і прэзентацыя праекта адбудзецца 4 траўня а 19:00. Уваход вольны.

Даведка:

Афіцыйнае адкрыццё праекту «Дзявочы вечар» адбылося ў верасні 2018 года, выставай у рамках міжнароднага фестывалю Месяц фатаграфіі ў Менску. А вынікам праекту стане стварэнне кнігі VEHA «Дзявочы вечар».

____________________________________________________________________________________

Што: Выстава “Дзявочы вечар”

Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1, Брэст

Калі: 4-26 траўня 2019

Адкрыццё выставы: 4 траўня 19:00 (уваход вольны)

Кошт квітка: 3 BYN

Арт-куратарка праекта: Леся Пчолка

 

Мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

 

Facebook: https://facebook.com/events/2049189075177088/

VK: https://vk.com/event181609821

Похожие записи

Верх