“Ці добра быць суслікам?” – даведаюцца дзеткі падчас гульні-спектакля 18 чэрвеня

susliki-afisha-18-06

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэм’еру спектакля для дзяцей “Ці добра быць суслікам?”, якая адбудзецца 18 чэрвеня ў Мінску.

Наш спектакль – не проста пастаноўка, а яшчэ і гульня. Дзеці не толькі даведаюцца пра дзівосы і пераўтварэнні, якія могуць адбыцца ў школе, але і самі паўдзельнічаюць у іх. Задумаюцца пра тое,  што можа атрымацца калі не слухаць настаўніка. Што рабіць у той ці іншай сітуацыі, а галоўнае – навошта? А яшчэ маленькіх наведнікаў чакаюць вясёлыя гульні, конкурсы ды прыемныя сюрпрызы!

І гэта не ўсё! Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя размалёўкі «Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках». Гэта яркая маляванка з сучаснымі вясёлымі карцінкамі, якія на даступнай дзецям мове тлумачыць сур’ёзныя рэчы. Лёгкі сюжэт, блізкія дзецям вобразы, цікавыя малюнкі з дробнымі дэталямі ператвораць знаёмства з такой важнай тэмай, як правы чалавека, у цікавую гульню. Кожны маленькі наведнік атрымае асобнік размалёўкі бясплатна.

Дзе: Камп’ютарная акадэмія “ШАГ” (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32, трэці паверх, канферэнц-зала)

Калі: 18 чэрвеня (чацвер), 18:30

Уваход вольны.

Падзея ў Facebook

Спектакль і прэзентацыя адбудуцца ў межах праекта “Маё права”.

Похожие записи

Верх