Фестываль фольк-музыкі «Rajok»

sunset-1695956_960_720

«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень, вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. Фэст накіраваны на папулярызацыю, знаёмства шырокага кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў. 14 — 15 верасня, 12.00 — 23.00, Мінск, пляцоўка Гістарычнага музея па вуліцы К.Маркса, 12.

Праграма фестывалю

14 верасня

  • конкурс маладых фальклорных калектываў;
  • мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»
  • канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган»; капэля «Колісьнія» і іншыя;
  • сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня

  • майстар- класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;
  • дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;
  • унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;
  • выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя;
  • свята габрэйскіх песень і танцаў «Zingeray»;
  • прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;
  • вечарына народных танцаў.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх