Улазіны кнігарні Логвінаў

У гэтую  пятніцу абноўленая кнігарня Логвінаў урачыста адкрыецца. 4 кастрычніка заходзьце па:

ЗНІЖКІ 30-70 адсоткаў на ўсе кнігі. Увесь дзень, ад 11-00 да 20-00. 

КУЛЬТПРАГРАМУ, у якой:

-  “Клуб “Тры трункі”. Тры літаратары прынясуць на ўлазіны свае ўлюбёныя напоі ды частуюць сваіх чытачоў.

-  Гіпсавыя адбіткі літарацкіх рук на “Сценцы славы”. Вядомыя літаратары

- Конкурс “Кнігі і што?” з каштоўнымі прызамі. Кнігарні шукае другое імя. “Логвінаў”, кнігі і шакалад”, або “Логвінаў. Кнігі і хамячкі”. Аўтар самай паспяховай другой назвы атрымае кніжны прыз. 

- нязмушаныя пытанні літаратарам. Праз фб у вас ёсць магчымасць задаць пытанне літаратарам. Але гэта пазней 

- Капсула вечнасці . Пішам на друкарскай машынцы пажаданні кнігарні ў будучыню.

- прэзентацыя кнігі Адама Глобуса “Рысы” 

Час  культпраграмы — з 18-00 да 20-00.  

УРАЧЫСТЫ АД’ЕЗД КНІГАБУСІКА на якім  логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.  На ганку кнігарні мы пакажам дызайнерскі кнігабусік, распавядзем пра праект “Вандроўная кнігарня”, запросім у сярэдзіну зрабіць сэлфуху. Потым разаб’ем пляшку шампану аб лабавуху і памахаем вам на развітанне ручкай, бо выправімся на ёй у Гальшаны. 

Адрас дзейства. Кнігарня Логвінаў, вуліца Караля 22 (станцыя метро “Фрунзенская”, у памяшканні крамы-музею  “Б/Уржуазные ценности”).  

Похожие записи

Верх