“Вандроўная кнігарня” ў гарадзенскай “Цудоўні”

72276106_128623785205779_9082619155336658944_n (1) (1)

Пасля мястэчка Гальшаны, мікрааўтобус “Вандроўнай кнігарні” выпраўляецца ў свой першы вялікі горад. 19 кастрычніка, у суботу, пасажыры “Вандроўнай кнігарні” адведаюць падворак гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня”. 

Праграма выступаў:

14-00 — Вітальнае слова ад гаспадароў “Цудоўні” і гарадзенская прэзентацыя праекту “Вандроўная кнігарня” кіраўнічкі праекта Аляксандры Логвінавай (са слайдамі і мікрааўтобусам) на падворку “Цудоўні”.  

14-15 Перакладчыца Марыя Пушкіна правядзе майстар-клас па мастацкім перакладзе на прыкладзе “Менскай Трылогіі” Сяргея Пясецкага. 

15-00 – 15-40 Сустрэча з літаратарам і філосафам лаўрэатам Гедройца Ігарам Бабковым. 

16-00 – 16-50 Пляцоўка для размовы. “Перакладчык – хлус!” Удзельнікі: Марыя Пушкіна, Аляксандра Логвінава, Ігар Бабкоў, Павал Касцюкевіч. 

16-30 – 17-00 Бясплатны буфет, нефармальныя гутаркі, продаж кніг.

Вуліца Кірава 3, Гародня.

Похожие записи

Верх