Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

stage-curtain-660078_960_720

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы да канца 2019 года плануе шэраг гастроляў у Беларусі і за мяжой. Пашырэнне гастрольнай мапы Купалаўскага тэатра – адна з галоўных мэтаў на 100-ы сезон, які праходзіць у 2019-2020 гг. Гэта дазволіць прадставіць беларускае тэатральнае мастацтва, якое з’яўляецца вялікай каштоўнасцю для культурнай спадчыны, у рэгіёнах Беларусі і на міжнародным узроўні. 

5 і 6 снежня мы прадставім пастаноўку “Ураджай” у Парыжы на пляцоўцы Espace Beaujon. Спектакль створаны паводле п’есы беларускага драматурга Паўла Пражко – гэтае імя ўжо стала вядомым аматарам тэатра ва ўсім свеце, а ягоныя п’есы былі перакладзены на замежныя мовы, у тым ліку на французскую, і пастаўлены многімі еўрапейскімі тэатрамі. “Ураджай” змогуць таксама ўбачыць і жыхары Бабруйска: 5 лістапада адбудзецца паказ спектакля ў Палацы мастацтваў у межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Купалаўскі тэатр працягне актыўна гастраляваць па рэгіянах Беларусі, наведваючы разнастайныя пляцоўкі і прымаючы удзел у тэатральных фестывалях. Бліжэйшы гастрольны выезд тэатра адбудзецца ўжо 22 кастычніка ў горад Маладзечна, дзе будзе прадстаўлены спектакль “ART”. Гэты жа спектакль гледачы змогуць убачыць і ў Лідзе 15 лістапада ў Палацы культуры г. Ліды.

Адні з самых касавых спектакляў з рэпертуара Галоўнай сцэны Купалаўскага будуць паказаныя ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. 25 кастрычніка адбудзецца паказ спектакля “Рэвізор”, які стаў сапраўднай тэатральнай сенсацыяй мінулага году і атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію ў трох намінацыях. Неўміручая “Паўлінка”, якая ідзе на сцэне Купалаўскага тэатра з 1943 года, будзе паказана ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры 26 кастрычніка.

У снежні 2019 года Купалаўскі тэатр плануе гастролі ў Гомель і Салігорск. На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра 3 снежня ў межах XIV Міжнароднага фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы” будзе паказаны спектакль “Рэвізор”. Легендарны спектакль “Вечар” рэжысёра Валерыя Раеўскага з Генадзем Аўсяннікавым, Зінаідай Зубковай, Тамарай Міронавай і Аляксандрам Падабедам пройдзе ў Салігорску 7 снежня. 

22 кастрычнікаARTМаладзечна, Палац культуры г. Маладзечна
25 кастрычніка“Рэвізор”Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр
26 кастрычніка“Паўлінка”Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр
5 лістапада“Ураджай”Бабруйск, у межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
15 лістападаARTЛіда, Палац культуры г. Ліды
3 снежня“Рэвізор”Гомель, Гомельскі абласны драматычны тэатр у межах XIV Міжнароднага фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы”
5-6 снежня“Ураджай”Парыж, Espace Beaujon
7 снежня“Вечар”Салігорск

Похожие записи

Верх