З аншлагам прайшлі выступленні Купалаўцаў у Гродна

stage-curtain-660078_960_720

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 25 і 26 кастрычніка з аншлагам прадставіў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры спектаклі “Рэвізор” і “Паўлінка”. Спектакль “Рэвізор” наведалі 452 гледача, спектакль “Паўлінка” – 630 гледачоў. Гродзенцы вельмі цёпла сустрэлі артыстаў тэатра і засталіся ў захапленні ад адных з самых папулярных спектакляў з рэпертуара Купалаўскага тэатра. Дарэчы, у абодвух спектаклях выконвала ролі народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, якая 26 кастрычніка адзначыла свой юбілей.

Акрамя гэтага, 25 кастрычніка генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка і фатограф Аляксандр Ласмінскі прадставілі выставу Пятра Шумава – знакамітага фатографа з Гродна, які ў пачатку ХХ стагоддня эміграваў ў Парыж, дзе стварыў выдатныя партрэты вядомых паэтаў, кампазітараў, пісьменнікаў, мастакоў, палітыкаў. Выставу з 33 фотакопій работ Пятра Шумава можна будзе ўбачыць ў гандлёвым цэнтры Old City у горадзе Гродна да сярэдзіны лістапада. 

 Купалаўскі тэатр працягвае гастрольнае турнэ па гарадах Беларусі з нагоды святкавання 100-га тэатральнага сезона. Наступны выезд тэатра на гастролі адбудзецца ўжо 5 лістапада – у Бабруйску будзе паказаны спектакль “Ураджай” паводле п’есы Паўла Пражко ў межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

 

Похожие записи

Верх