Выстава Ю.М. Несцерука “Прысвячэнне малой радзіме”

Screenshot_2

1 лістапада а 17-й гадзіне адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Юрыя Міхайлавіча Несцерука “Прысвячэнне малой радзіме”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы магілёўскага мастака, якія ён прысвяціў тэме малой радзімы.

Разважанні пра малую радзіму ёсць у жыцці кожнага чалавека, які пакінуў мясціны свайго дзяцінства. Як бы ні складалася жыццё такіх людзей у вялікім свеце, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знаходзяць супакаенне і адчуваюць нябачную падтрымку сваёй зямлі.

Для жыхароў горада – гэта родны горад і вуліца ў ім, для вяскоўцаў – сяло, вёска, невялікі дворык, дзе прайшлі бесклапотныя дзіцячыя гады. Куток прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё суцяшэння і спакою, пуня, калгасны сад, цэркаўка, чоўны на беразе, сцены старога замка.

З часам з’яўляецца жаданне не толькі захаваць памяць аб гэтых месцах у сваім сэрцы, але яшчэ і зрабіць для роднага краю нешта патрэбнае і слушнае, дапамагчы яму прыгожымі, бескарыслівымі справамі.

У сваіх працах мастак звяртае ўвагу гледача на культурную спадчыну краіны і важнасць яе захавання.

 

Выстава будзе доўжыцца да 1 снежня 2019 года.

Похожие записи

Верх