Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы

books-1245690_960_720

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы (першапачаткова Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы) ужо больш за 20 гадоў з’яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў.

Падчас Тыдня, 11-17 лістапада 2019 года, пройдуць чытанні, выставы, дыскусіі і іншыя культурныя мерапрыемствы ў тысячах бібліятэк, школ і на іншых пляцоўках ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы і суседніх рэгіёнах. Калі ў нашых краінах настае самы змрочны час, мы запальваем свечку і чытаем кнігу.

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы складаецца з дзвюх частак:

  • Ранішнія чытанні — чытанні для дзяцей і падлеткаў (праходзяць раніцай а 9 гадзіне).
  • Вячэрнія чытанні — чытанні для дарослых (праходзяць увечары а 19 гадзіне).
  • Установа, дзе праходзяць чытанні, можа абраць іншы час, калі прапанаваны час не падыходзіць.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх