Лекцыя «Віры гісторыі вакол Пятра Глебкі»

books-1245690_960_720

15 лістапада 2019 г. з 16.30 да 19.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі рыхтуецца цікавая праграма з удзелам аўтара кнігі «Вакол Пятра Глебкі» – педагогам, даследчыкам беларускай літаратуры 20-30-х гг., пісьменніцай і блогерам – Ганнай Севярынец. 

 

Літаратурная гасцёўня «Лепшае і найлепшае» адкрые свае дзверы ў 16.30. На працягу гадзіны кожны атрымае магчымасць наведаць мемарыяльны кабінет П. Ф. Глебкі.

Асабістая бібліятэка Пятра Фёдаравіча Глебкі – каштоўны набытак Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Кнігазбор, які налічвае больш за 3,5 тысячы экзэмпляраў выданняў на беларускай, рускай, украінскай і іншых мовах, разам з абсталяваннем рабочага кабінета Пятра Фёдаравіча захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў. Лёс хатняй бібліятэкі вельмі турбаваў пісьменніка, ён жадаў, каб кнігі з яе не разыйшліся па прыватных зборах, а пряцягвалі захоўвацца разам. У 1967 г. П. Ф. Глебка паведаміў аб сваім намеры перадаць свой кнігазбор і рукапісны архіў на захаванне ў акадэмічную бібліятэку. Пасля смерці пісьменніка яго жонка Ніна Іларыёнаўна выканала яго волю і перадала ў жніўні 1979 г. частку кнігазбору і рукапіснага архіва. Асноўная ж частка кніжнай калекцыі П.Ф. Глебкі разам з абсталяваннем яго рабочага кабінета перайшла ў ЦНБ імя Якуба Коласа АН БССР пасля смерці Ніны Іларыёнаўны, у лістападзе 1986 г.

Наведвальнікам прапануецца адчуць атмасферу працоўнага кабінета пісьменніка. Таксама ўвазе гасцей будзе прадстаўлена выстава, дзе будуць дэманстравацца асобныя дакументы з архіва пісьменніка і яго кніжнай калекцыі.

У праграме Літаратурнай гасцёўні запланаваны кінапаказ.  Відэастужка «Гаючыя ўласцівасці кнігі» прысвечана Пятру Глебку і яго бібліятэцы.

 

І, нарэшце, а 18-й гадзіне адбудзецца творчая сустрэча з Ганнай Севярынец «Віры гісторыі вакол Пятра Глебкі». Гутарка пойдзе пра тое, што засталося па-за дакументамі. 

 

Чакаем усіх ахвочых у нашай гасцёўне па адрасе: 

Мінск, вул. Сурганава, 15. 

Уваход вольны!

 

Тэлефон для даведак + 375 17 284 27 06; + 375 29 6 528 038

Літаратурная гасцёўня ЦНБ «Лепшае і найлепшае» запрашае на чарговую сустрэчу!

 

Лекцыя Ганны Севярынец «Віры гісторыі вакол Пятра Глебкі».

Гутарка пра тое, што засталося па-за дакументамі.

 

Кніга «Вакол Пятра Глебкі» выйшла ў свет у красавіку 2019 г. і не адпускае сваіх чытачоў, цікавасць да яе толькі ўзрастае.  

 

Ганна Севярынец – аўтар мастацкіх кніг «Гасцініца «Бельгія» (2019) і «Дзень святога Патрыка» (2017); кнігі дакументаў «Вакол Пятра Глебкі» (2019), дакументальнай біяграфіі «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго» (2017), укладальніца зборніка «Выбраныя творы. Алесь Дудар» (2017), у які увайшлі новыя вершы з адшуканага ёю архіва паэта; аўтар прадмоў і каментарыяў да выдадзеных зборнікаў. Лаўрэат прэмій «Першая глава» (2016), «Гліняны Вялес» (2017), «Празрысты Эол» (2018). Працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў гімназіі г. Смалявічы.

 

У праграме:

 

16.30 – 18.00  Экскурсія ў мемарыяльны кабінет П. Ф. Глебкі. 

У 1967 г. П. Ф. Глебка паведаміў аб сваім намеры перадаць свой кнігазбор і рукапісны архіў на захаванне ў акадэмічную бібліятэку. Як гэта адбывалася, раскажа наш гід.

 

17.30 – 18.00  Кінапаказ. Фільм «Гаючыя ўласцівасці кнігі».

Відэастужка прысвечана Пятру Глебку і яго бібліятэцы.

 

18.00 – 19.30 Лекцыя Ганны Севярынец «Віры гісторыі вакол Пятра  Глебкі». 

Гэта магчымасць пачуць пра драматычныя падзеі часу і жыцця класіка беларускай літаратуры, а таксама даведацца, наколькі гаваркімі бываюць дакументы, дзённікавыя запісы, архівы і каму яны давяраюць свае таямніцы.

Похожие записи

Верх