Арт-маркет “ЛюбоЎ і мастацтва”

valentines-day-3984154_1280

Хутка надыходзіць Дзень усіх закаханых, і мы спадзяемся, што ў гэтае свята вы захочаце выказаць пяшчотныя пачуцці не толькі да сваіх блізкіх, але і да сучаснага мастацтва. Тым больш што мастацкія творы могуць стаць цудоўным падарункам для вашых каханых.

Мы запрашаем вас на арт-маркет “ЛюбоЎ і мастацтва”, які пройдзе ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” 15-16 лютага з 12 па 21 гадзіну. Жывапіс, фатаграфія, малюнкі і графічныя аркушы, літаграфія і калажы — безліч мастацкіх твораў розных фарматаў і настрою чакаюць вас.

Дарыць мастацтва сабе і блізкім вельмі прыемна. Зрабіўшы гэта аднойчы, вы знойдзеце каханне на ўсё жыццё! Мы гэта ведаем вельмі добра.

Похожие записи

Верх