Каля 20 000 гледачоў ва ўсім свеце паглядзелі легендарную “Паўлінку” ў выкананні артыстаў Купалаўскага тэатра

Screenshot_14

Міжнародная трансляцыя славутай “Паўлінкі” адбылася ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пры падтрымцы генеральнага партнёра 100-га сезона, кампаніі А1, і відэасэрвіса VOKA.TV. Анлайн-паказ быў прымеркаваны да міжнароднага дня тэатра, які адзначаўся 27 сакавіка.

Дзякуючы гэтай трансляцыі, “Паўлінка” аб’яднала ўсіх беларусаў свету! Оnline-паказ глядзелі ў ААЭ, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Грузіі, Германіі, ЗША, Ізраілі, Іспаніі, Казахстане, Канадзе, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Пакістане, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіне, Францыі, Японіі і іншых краінах. Беларуская дыяспара ў Мадрыдзе арганізавала прагляд трансляцыі ў нацыянальных касцюмах, падпісчыкі Купалаўскага тэатра ў Instagram i Facebook, артысты тэатра зладзілі флэшмоб па запрашэнню да online-прагляду спектакля.

 Агулам каля 20 000 чалавек за адзін вечар аб’ядналіся для прагляду сапраўднага твору беларускай класікі!

 

Похожие записи

Верх