Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы рыхтуе магчымасць працягу праекта “Тыдзень Купалаўскага online”

Screenshot_5

Купалаўскі тэатр працуе над магчымасцю працягу праекта па паказу запісаў спектакляў анлайн. У дадзены момант праводзяцца перамовы з праваўладальнікамі, каб прадставіць гледачам магчымасць убачыць шэраг спектакляў з відэаархіва тэатра.

З 27 сакавіка па 2 красавіка бягучага года ўпершыню Купалаўскі тэатр праводзіць праект “Тыдзень Купалаўскага online” з паказам аматарам тэатральнага мастацтва ў Беларусі і ва ўсім свеце шэрагу рэпертуарных спектакляў тэатра.

У межах праекта Тыдзень Купалаўскага online” адбыўся паказ ужо двух спектакляў. Сусветны паказ легендарнай “Паўлінкі” ў Міжнародны дзень тэатра пры падтрымцы генеральнага партнёра 100-га сезона камппніі А1 і відэасэрвіса VOKA ўбачылі каля 20 000 гледачоў. Лірычную камедыю «Школа падаткаплацельшчыкаў» 29 сакавіка ў выкананні нашых купалаўцаў праз інтэрнэт-старонку тэатра ўбачылі ў Бельгіі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Канадзе, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі і іншых краінах – каля 10 000 гледачоў! Такім чынам, агулам за два паказа спектаклі Купалаўскага тэатра анлайн убачылі каля 30 000 гледачоў па ўсім свеце.

Запрашаем вас далучыцца да наступных анлайн-паказаў спектакляў Купалаўскага тэатра. 31 сакавіка можна ўбачыць спектакль-канцэрт «Вельтмайстар-акардэон». 2 красавіка будзе даступен прагляд спектакля з рэпертуара камернай сцэны «Ураджай».

Спасылкі на прагляд будуць даступныя толькі на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках театра ў дзень паказа з 18.00 у дзень паказа да 9.00 наступнага дня. 

 

Похожие записи

Верх