Каля 65 000 гледачоў па ўсім свеце ўбачылі спектаклі Купалаўскага тэатра online

Screenshot_14

Ва ўмовах, калі гледачы тэатраў не маюць магчымасці наведаць свае любімыя спектаклі, Купалаўскі вырашыў завітаць да кожнага з аматараў тэатральнага мастацтва ў дом — так распачаліся праекты “Купалаўскі online” і “Купалаўскі дома”. У рамках гэтых праектаў адбылося 9 паказаў: спектаклі з бягучага рэпертуара і архіва тэатра, творчы вечар і спектакль-капуснік да 95-годдзя тэатра. На працягу двух тыдняў у сакавіку і красавіку спектаклі Купалаўскага тэатра ўбачылі каля 65 000 гледачоў.

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, быў пакладзены старт новаму праекту “Купалаўскі online”. У гэты дзень дзякуючы генеральнаму партнёру 100-га сезона кампаніі А1 і відэасэрвісу VOKA прайшла бясплатная прамая анлайн-трансляцыя легендарнай “Паўлінкі” для гледачоў  па ўсім свеце. Спектакль убачылі каля 20 000 чалавек з трох кантынентаў.

Пасля гэтага адбыўся паказ запісаў на YouTube-канале тэатра спектакляў “Школа падаткаплацельшчыкаў”, “Вельтмайстар-акардэон”, “Ураджай”, “Офіс”, “Хам”, а таксама творчага вечара заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай і спектакля-капусніка да 95-годдзя тэатра. 15 красавіка на відэасэрвісе VOKA зноў адбылася прамая трансляцыя спектакля “Вельтмайстар-акардэон” для гледачоў з Беларусі і іншых краін свету.

Дзякуючы гэтым праектам быў актывізаваны YouTube-канал тэатра, на які за апошні час падпісалася больш за 1 300 чалавек, а агульная колькасць праглядаў склала каля 65 000.

З розных кропак свету Купалаўскі тэатр атрымлівае ад гледачоў удзячнасці за online-паказы:

Эстэтычнае задавальненне атрымана! Дзякуй!”.

“Вельмi спадабалася! Акторы, як заўжды, былi на вышынi! Глядзела гэты спектакль ужо не першы раз (i нават не трэцi i не чацвёрты…))) Вялiкi дзякуй!”.

Сачыце за навінамі і далучайцеся да online-праектаў у 100-гадовы юбілей тэатра!

Похожие записи

Верх