Купалаўскі вяртаецца! Паказ спектакляў тэатра аднаўляецца з 15 чэрвеня са славутай “Паўлінкі”

Screenshot_7-e1568881665951

Адна з галоўных традыцый Купалаўскага тэатра — распачынаць сезон паказам легендарнага спектакля “Паўлінка”. У гэтым годзе абставіны склаліся так, што Купалаўскі адкрые сезон двойчы: пасля двух месяцаў перапынку тэатр аднаўляе свае паказы. І дзеля таго, каб вяртанне гледачоў у тэатр стала сапраўдным святам, ужо 15 чэрвеня на галоўнай сцэне адбудзецца паказ візітоўкі Купалаўскага тэатра — спектакля “Паўлінка”. 

Для ўсіх гледачоў тэатр абавязкова будзе прытрымлівацца мераў бяспекі падчас правядзення спектакляў. Рассадка будзе ажыццяўляцца праз пэўную дыстанцыю ў 2 месцы, а агульная напаўняльнасць залі Галоўнай сцэны не будзе перавышаць 100 гледачоў (з 338 месцаў), а ў залі Камернай сцэны — не больш за 40 гледачоў (з 80 месцаў). Напачатку і напрыканцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў тэатра. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, размешчанымі ў тэатры. 

Мы запрашаем усіх, хто падтрымаў тэатр і не здаў квіток у красавiку, хто жадае хутчэй сустрэцца і пабачыць любых купалаўцаў і набыў квіток у маі — мы вас сардэчна чакаем!

Расклад паказаў спектакляў Купалаўскага тэатра ў чэрвені:

15 чэрвеня — “Паўлінка” (Галоўная сцэна);

16 чэрвеня — «Рэвізор» (Галоўная сцэна);

17 чэрвеня — “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (Галоўная сцэна);

18 чэрвеня — “Пінская Шляхта” (Галоўная сцэна);

18 чэрвеня — “Першы” (Камерная сцэна);

19 чэрвеня — “Вешальнікі” (Галоўная сцэна);

21 чэрвеня — “Кароль Лір” (Галоўная сцэна);

21 чэрвеня — “Ураджай” (Камерная сцэна);

22 чэрвеня — “Людзі на балоце” (Галоўная сцэна);

22 чэрвеня — “Зямля Эльзы” (Камерная сцэна);

23 чэрвеня — “Паўлінка” (Галоўная сцэна);

23 чэрвеня — “Першы” (Камерная сцэна);

24 чэрвеня — “Радзіва Прудок” (Камерная сцэна).

30 чэрвеня — “Не мой” (Галоўная сцэна). 

З рэпертуарам на чэрвень і ліпень можна азнаёміцца на сайце kupalauski.by. 

Будзем шчыра рады вас бачыць!

 

Похожие записи

Верх