Купалаўскі тэатр прыняў удзел у Міжнародным фестывалі ў Празе

cinema-4609877_1280

28 чэрвеня 2020 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы выступіў у якасці партнёра і паказаў запіс спектакля «Вельтмайстар-акардэон» на Х Міжнародным фестывалі аўтарскай песні ў Празе (Чэхія), які прайшоў у анлайн-фармаце.

Фестываль аўтарскай гітарнай песні праходзіць у незвычайным месцы: у сярэднявечным гатычным замку Стршекаў (Střekov) над горадам Усці-над-Лабем паблізу ад чэшска-нямецкай мяжы. На мерапрыемства з’язджаецца мноства выканаўцаў з розных краін, у тым ліку і з Беларусі. У гэтым годзе фестываль упершыню прайшоў у анлайн-фармаце.

У спектаклі “Вельтмайстар-акардэон” гучаць арыгінальныя песні на словы Марка Мермана ў аранжыроўцы Уладзіміра Кур’яна і ў жывым музычным суправаджэнні аркестра тэатра. Запіс спектакля магчыма было праглядзець з любой кропкі свету.

Похожие записи

Верх